Рэакцыя на расстрэл Канавалава і Кавалёва ў Беларусі і свеце.
У Беларусі:
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракаментавала звесткі пра растрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава наступным чынам: «Спачуваю з глыбіні сэрца спадарыні
Кавалёвай, маці Уладзіслава. Цяжка сабе ўявіць большае гора.
Веру адвакатам, што віны гэтых хлапцоў суд адэкватна не даказаў. Непамілаванне іх і спешны расстрэл сведчаць пра нялюдскасць сучаснага рэжыму ў Беларусі. На жаль, дзеля яго Беларусь траціць усе шанцы
заняць пачэснае месца ў сям’і народаў Еўропы».
У Беларусі:
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракаментавала звесткі пра растрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава наступным чынам: «Спачуваю з глыбіні сэрца спадарыні
Кавалёвай, маці Уладзіслава. Цяжка сабе ўявіць большае гора.
Веру адвакатам, што віны гэтых хлапцоў суд адэкватна не даказаў. Непамілаванне іх і спешны расстрэл сведчаць пра нялюдскасць сучаснага рэжыму ў Беларусі. На жаль, дзеля яго Беларусь траціць усе шанцы
заняць пачэснае месца ў сям’і народаў Еўропы».
«Усе спадзяваліся, што так хутка прысуд у дачыненні да абвінавачаных у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава прыводзіцца ў выкананні не будзе», - заявіў праваабаронца
Гары Паганяйла. «Павінны былі разглядацца ў Камітэце пра правах чалавека ААН індывідуальныя скаргі Кавалёвых - і маці, і сына. Яшчэ было толькі прынята рашэнне аб
прыняцці гэтых скаргаў. Таму нельга было выконваць прысуд да завяршэння разгляду скаргаў. Гэта проста выклік міжнароднай грамадскасці, міжнародным інстытутам».
Таццяна Севярынец, маці апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца, таксама пракаментавала расстрэл: «Я ведала, што так будзе, таму што не маглі яны вызваліць гэтых
хлопцаў, памілаваць іх. Гэта быў суд няправільны, суд несправядлівы. Я ўпэўненая на 100 адсоткаў, што яны невінаватыя. Як яны трапілі ў гэтую пастку, гэтыя хлопцы, я не ведаю. І калі ўчора мы
паглядзелі ў інтэрнэце пра тое, як мама Кавалёва атрымала гэты ліст Вярхоўнага суда, я была ў жудасным стане».
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак: «Тое, што адбылося, цяжка неяк каментаваць. Вядома, калі
прашэнне аб памілаванні было адхіленае, то прысуд можа быць выкананы ў любы момант. Але ж мы жывем у трэцім тысячагоддзі. Гэта проста нейкае дзікунства», – разгублены Алег Волчак.
– «Неўзабаве гадавіна тэракту, таму Лукашэнка і спяшаўся “закрыць гэтую тэму – прадэманстраваць, што ў краіне па-ранейшаму пануюць стабільнасць і спакой.
Але тое, што яны здзейснілі, – гэта параза судовай сістэмы, параза ўлады і ўсяго грамадства, – падсумоўвае праваабаронца».
У свеце:
З учорашняга дня да амбасады Беларусі ў Маскве людзі нясуць кветкі ў памяць аб пакараных па абвінавачванні ў тэракце ў мінскім метро.
З асуджэннем расстрэлаў выступілі і заходнія палітыкі.
Спікер Еўрапарламента Марцін Шульц даслаў спачуванні сям’і Кавалёва: «Я шакаваны паведамленьнем аб расстрэле Ўладзіслава Кавалёва ў Беларусі. Ад імя
Эўрапейскага парлямэнту я дасылаю спачуваньні яго сям’і. Я глыбока шкадую, што беларускія ўлады не прыслухаліся да шэрагу заклікаў прыпыніць выкананьне сьмяротнага пакараньня з боку
структураў ЭЗ і міжнародных праваабарончых арганізацый.
Я заклікаю ўлады Беларусі праявіць чалавечую годнасьць і вярнуць цела сям’і.
Пахаваньне ў ананімнай магіле — проста гнюсна і недапушчальна ў Эўропе 21 стагоддзя».
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, а таксама кіраўнік ведамства канцлера Ангелы Меркель — Рональд Пафала асудзілі
пакараньне смерцю аднаго з фігурантаў працэсу па справе выбуху ў менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва (рэд: пра расстрэл Канавалава яшчэ было невядома).
Ачольніца замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан таксама асудзіла расстрэл Уладзіслава Кавалёва:
«Мы бачылі паведамленьні ў прэсе, што беларускія ўлады пакаралі сьмерцю Ўладзіслава Кавалёва, які быў асуджаны разам зь Дзьмітрыем Канавалавым на сьмерць у лістападзе мінулага году, і калі
гэтыя паведамленьні пацьвердзяцца, то мы гэта асуджаем», — заявіла прэсавая сакратарка Высокай прадстаўніцы Мая Кацыянчыч.
Дэпутатка Бундэстагу Марылуіза Бэк зрабіла наступную заяву: «Гэта быў паказальны працэс у традыцыях сталінскіх часоў, мэтай якога было ня выявіць сапраўдных
вінаватых ды пакараць іх, а схаваць доказы злачыннасьці рэжыму, у цэнтры якога сам Лукашэнка. Яго рашэньне дэманструе, што сталінізм вяртаецца ў Эўропу».
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі выказаў меркаванне, што палітыка Еўрасаюзу ў дачыненьні да Беларусі дасягнула дна. Шматгадовая непаслядоўная палітыка прывяла да сітуацыі, калі
беларусы засталіся адны ў сваёй барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. Падзеі апошніх дзён гэта пацвярджаюць.
Паводле беларускіх і амежных СМІ