Распачаты збор сродкаў на штраф Сяргею Пятрухіну
На платформе molamola.by распачаты збор сродкаў на выплату штрафу Сяргею Пятрухіну. Брэсцкі блогер пакараны буйным штрафам за нібыта абразу і паклёп на міліцыянтаў.
Сяргея Пятрухіна 18 красавіка пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў (9180 рублёў ці 4590 долараў). Таксама Пятрухіна абавязалі выплаціць маральную шкоду ў памеры 8500 рублёў ці 4250 долараў пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РАУС г. Брэста: Сяргею Ігнацюку, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Такуну. Яны напісалі заяву на блогера Сяргея Пятрухіна за абразу і паклёп у адным з ягоных відэаролікаў, пасля чаго і была распачатая крымінальная справа.
Агулам па прысуду блогер абавязаны выплаціць 8 840 долараў. Акрамя гэтага, суддзя абавязаў выплаціць судовыя выдаткі.
Грошы Сяргей Пятрухін павінен выплаціць цягам месяца.
Падтрымаць Сяргея Пятрухіна грашыма можна тут.