Расію чакае азлоблены таталітарызм

Меркаваннем аб самай рэальнай перспектыве будучыні для Расеі падзяліўся тэлеграм Праф. Прэабражэнскі.

311695587_462820899162052_1133131416721514457_n.jpg

 

Вельмі многія цяпер мараць — і пра сябе, і ўслых — пра той час, калі Расея прайграе вайну, калі Расея будзе плаціць рэпарацыі, калі Расея разваліцца.

Зразумела, чаму мараць. Бягучая рэальнасць гняце, уганяе ў цяжкі стрэс нават тых, каго фізічна вайна не закранула. І гэтай рэальнасці пакуль не відаць канца. Ад яе вельмі хочацца адвярнуцца, і гэтай рэальнасці пакуль не відаць канца.

Аднак з трох названых перспектыў:

* Расія прайграе вайну,

* Расія будзе плаціць рэпарацый,

* Расея разваліцца.

Рэалістычная толькі першая. Варыянт, пры якім расійская армія вымушана будзе пакінуць тэрыторыю Украіны і спыніць актыўныя ваенныя дзеянні, цалкам верагодны, пытанне хутчэй у тэрмінах. Але вось дзве наступныя перспектывы — наконт рэпарацый і развалу — ніяк з ваеннай паразы не выцякаюць. Хутчэй нават наадварот. Растлумачу, чаму так лічу.

Уявім, што адбылося: вайна Расеяй прайграная, армія РФ выбітая з Украіны. І? Цяпер не 1945-ты, ніхто Маскву, як тады Берлін, браць не будзе. Вайна спыніцца на мяжы.

Ад такога развіцця падзей Пуціну будзе балюча, але рэжым яго не ўпадзе. Сам па сабе ён не абрынецца, а зваліць яго ў цяперашняй Расеі няма каму. Калі нейкія ашалелыя запатрабуюць Пуціна да адказу за вайсковую паразу, то Расгвардыя, «Вагнер» і кадыраўцы гэтых ашалелых раздушаць.

І раздушаць вельмі хутка, значна хутчэй, чым 10-15 гадоў таму ціснулі дэмакратычную апазіцыю.

Глыбіннаму народу растлумачаць, што краіна часова адступіла пад націскам Захаду. Што трэба згуртавацца і засяродзіцца на сапраўдным адраджэнні ваеннай моцы. А галоўнае — на тым, каб выпаліць каленым жалезам «наймітаў Захаду» ўнутры краіны. А потым ужо зноў ударыць, дайсці да Ла-Манша і ўзяць Вашынгтон. Глыбінны народ будзе рады, і прымецца актыўна даносіць на гэтых самых наймітаў.

Гэта значыць пуцінскі рэжым пасля вайсковай паразы хутчэй нават умацуецца. Стане яшчэ больш злосным і жорсткім. Натуральна, што такі рэжым ніякіх рэпарацый нікому плаціць не стане.

Так, рэзервы РФ, што ўжо арыштаваныя на Захадзе, верагодна, так ці інакш будуць перададзеныя Украіне. Але з гэтымі рэзервамі Пуцін і так развітаўся. Нічога больш ён не аддасць. А Захад, дамогшыся спынення актыўнай вайны, не стане яшчэ на чымсьці настойваць.

У выніку Расея вельмі надоўга пагрузіцца ў такі змрок, у параўнанні з якім нават цяперашні яе стан можна назваць прымальным.

Градус прапагандысцкай злосці будзе разоу у 10 вышэйшы, чым цяпер. Мары аб рэваншы стануць дзяржаўнай ідэалогіяй. Унутраныя рэпрэсіі будуць узмацняцца.

Дарэчы, самога Пуціна на працягу гэтага перыяду могуць нават прыбраць. Па-ціхаму. Раптам паведамяць: памёр. Зладзяць пышнае пахаванне і ўсенародны смутак. Яго персанальны лёс будзе ўжо не такі важны.

Значна больш важна, што менавіта такі перыяд — доўгі перыяд пакрыўджана-злобнага таталітарызму — і ёсць самая рэальная перспектыва будучыні для Расіі. Менавіта ён, а зусім не развал або ачышчэнне з адраджэннем.