Расейцы павінны паставіць 300 Камазаў, каб "забраць сваіх бандытаў", — кажа прэм’ер Украіны

Расейцы павінны паставіць 300 Камазаў, каб "забраць сваіх бандытаў", — кажа прэм’ер Украіны.



yatsenuk_080814.jpg

Украіна можа прыняць гуманітарную дапамогу толькі ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа, сказаў Арсеній Яцанюк. Кажучы пра калону расейскіх грузавікоў, якія паводле расейцаў вязуць гуманітарную дапамогу для Украіны, прэм’ер-міністр заявіў, што "ўзровень расейскага цынізму не ведае межаў".

Падчас паседжання ўкраінскага ўрада Арсеній Яцанюк сказаў, што Украіна можа прыняць любую форму гуманітарнай дапамогі, але выключна ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і выключна ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

"Спачатку яны высылалі сюды танкі, тэрарыстаў, бандытаў, якія стралялі па ўкраінцах, а цяпер пастаўляюць ваду і соль", — сказаў Яцанюк.

Ён дадаў, што расейцы павінны паставіць 300 Камазаў, каб "забраць сваіх бандытаў". Тады не было б ніякай неабходнасці пасылаць гуманітарную дапамогу, дадаў кіраўнік украінскага ўраду.

www.radyjo.net