Пры спробе выехаць за мяжу затрымалі 25-гадовую мінчанку
Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа паведамляе пра затрыманне Рэнаты Сальмановіч. У «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ў тым, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў дзень выбараў і нібыта стаяла на барыкадах. Праваабаронцам вядома, што дзяўчыну затрымлівалі 9 жніўня 2020 года. Паведамляецца, што Рэнату затрымалі пры спробе выехаць за мяжу.
![photo_2022_05_14_09_56_37.jpg photo_2022_05_14_09_56_37.jpg](/img/v1/images/photo_2022_05_14_09_56_37.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
ГУБАЗіК таксама паведамляе, што Сальмановіч нібыта
«падтрымлівала ўкраінскіх фашыстаў, жадаючы смерці ўсім рускім».
Адзначым, што цяпер ГУБАЗіК маркіруе свае пасты беларускім і
рускім сцягамі, а таксама хэштэгам Zачистка.