Прэзентацыя зборніка Касі Глухоўскай у кнігарні "Галіяфы”

28 чэрвеня а 19 гадзіне кнігарня "Галіяфы” запрашае на прэзентацыю зборніка Касі Глухоўскай "Калі дрэвы растуць з галавы".



drevu.jpg

Зборнік складаецца з вершы аўтракі-дзяўчынкі ва ўзросьце ад 14 да 18 год. Пра што могуць пісаць падлеткі? Прыходзьце, абмяркуем!

Падлеткавасць балансаванне на тонкай і вострай мяжы паміж дзяцінствам і сталасцю, калі здаецца, што аднаго не варты ўжо,а іншага яшчэ. Пад стол  хадзіць  — галавой грукаешся, а неба трымаць нос не дарос. Пры ўсім пры тым у галаве: фантазіі, летуценні, чароўныя сады, ілюзіі, казкі, міфы, трагедыі Шэкспіра, карціны Марка Шагала і сонца праз вітражы, выкручаныя крылы птушак, колазварот першых закаханасцяў, смерці родзічаў і сяброў, пастарункі, вар'ятні, чужыя кпіны, самота чалавека і безліч пытанняў да Бога, якія могуць быць рытарычнымі.

Што б ні было ў гэтай кнізе, яна нагадвае чалавека, чые думкі прараслі з галавы і вочныя ўсім. Рабіце што хочаце з імі: адпачывайце ў ценю, караскайцеся на галіны, збірайце зоркі і плады ці сячыце, паліце і выкарчоўвайце. Безабаронны ашчэр усмешкі.


Імпрэза мае быць вельмі ўтульным, без крэслаў, а з дываночкамі, без доўгіх прамоваў, а з рознымі цікавосткамі. У вечарыне будуць прымаць удзел: фолк-метал гурт "Адарвірог", паэты ды сябры Віктар Лупасін, Даша Трафімава, Тоня Вярцінская.


Паэзія, музыка, летуценні, гульні з гасцямі!

Імпрэза адбудзецца: а 19 гадзіне ў кнігарні "Галіяфы” (Мінск, Валгаградская, 6).