Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы» газета пераходзіць у інтэрнэт, на паперы зробіцца штомесячнікам

Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы», праз 110 гадоў ад яе заснавання Рэдакцыя робіць важны крок. Зараз «Наша Ніва» — гэта будзе ў першую чаргу інтэрнэт-сайт NN.BY. А на паперы ад 1 ліпеня «Наша Ніва» будзе выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках.

25 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай НН. Так выглядала яго першая старонка. Дызайн заўтрашняга нумара газеты ўзнаўляе той гістарычны момант.

25 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай НН. Так выглядала яго першая старонка. Дызайн заўтрашняга нумара газеты ўзнаўляе той гістарычны момант.


За інтэрнэтам — будучыня. Ён даступны імгненна і на ўсёй планеце. Гэта тэхналагічная рэвалюцыя, якая адбываецца па ўсім свеце.
Пераход з паперы ў інтэрнэт такі ж эпахальны, як калісьці вынаходніцтва кнігадруку ці распаўсюд электрычнасці. Не трэба яго баяцца: беларуская культура, беларуская супольнасць дастаткова моцныя, і лічбавая рэвалюцыя нам дае новыя магчымасці для развіцця.
"Папяровы штомесячнік захавае выдавецкую традыцыю. Гэта будзе спакойнае чытво для людзей з іншым тэмпам спажывання інфармацыі. У папяровым штомесячніку будзе друкавацца самае істотнае, нестарэючае: аналітыка, гутаркі, гісторыя, літаратура", - паведамляе рэдакцыя "НН".
Паводле baj.by