Праваслаўныя беларусы з Нью-Джэрсі сабралі дапамогу для ўкраінцаў
Вернікі Парафіі святой Жыровіцкай Іконы Божае Маці ў Гайленд-Парку (Нью-Джэрсі) БАПЦ 31 снежня адаслалі гуманітарную дапамогу для ўкраінскіх вайскоўцаў, якія бароняць сваю дзяржаву ад расійскага агрэсара.
Зборам дапамогі займаўся настаяцель храму мітрафорны протаірэй а.Зіновій Жалабак.
Парафіяне ў кароткі час сабралі немалую суму грошаў і рэчаў. На ахвяраваныя грошы вырашылі набыць цёплыя рэчы і медыцынскія прэпараты для ўкраінскіх жаўнёраў: рукавіцы, шапкі, цёплую бялізну,
заплечнікі, спальныя мяшкі, мокрыя сурвэткі, а таксама аптэчкі першай дапамогі пры траўмах на 200 асобаў.
Агульная вага пасылак склала каля 500 фунтаў (220 кг), і яны былі адпраўленыя ў валанцёрскі цэнтр у Кіеў.
belapc.org