Пракуратура заблакавала сайт orsha.eu
Сайт orsha.eu заблакаваны па рашэнні пракуратуры, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваім тэлеграм-канале.

Рэдакцыя сайта пакуль не ведае дакладнай прычыны блакавання доступу да сайта.
Пра блакіроўку паведамілі ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве па наглядзе за электрасувяззю.