Праграма для дапамогі затрыманым — сярод самых папулярных у Беларусі
«Чырвоная кнопка» — праграма для сувязі затрыманых і юрыстаў — за 3 дні з моманту рэлізу ўвайшла ў спіс самых пампаваных у Беларусі. Пра гэта dev.by паведаміў заснавальнік праекта Аляксандр Літрэеў.
Рэліз "Чырвонай
кнопкі" адбыўся 27 кастрычніка. Па стане на 29 кастрычніка праграму спампавалі
ў Беларусі больш за 6 тысяч разоў. Яна аказалася на 1-м месцы ў катэгорыях
Lifestyle у Google Play і Utilities у App Store. У агульным спісе самых
папулярных праграмаў у App Store "Чырвоная Кнопка" займала 7-е месца,
а ў Google Play — 8-е.
Як працуе «Чырвоная кнопка»
«Чырвоная кнопка» — гэта мабільная праграма, якая падчас акцый пратэсту адпраўляе дадзеныя аб затрыманых праваабаронцам. Яна з’явілася ў Расіі, у 2017-м падчас пратэстаў Аляксея Навальнага. Цяпер праграма стала надзвычай актуальнай для Беларусі.
Карыстальнік ўсталёўвае праграму на тэлефон, рэгіструецца, уводзіць персанальныя даныя, дае доступ да апавяшчэнне і геалакацыі. У праграме ён можа паведаміць пра сваё затрыманне — і праваабаронцы ў сваёй версіі праграмы ўбачаць, у якое аддзяленне ён дастаўлены. Гэтая інфармацыя прадублюецца ў SMS-спісе экстраных кантактаў карыстальніка. У Беларусі апавяшчэння аб затрыманнях будуць прымаць праваабаронцы "Вясны".