Пошуг: да абароны Белавежскай пушчы варта далучыцца беларусам

Актывісты беларускага руху Пошуг прымаюць удзел у абароне Белавежскай пушчы, якую пачалі высякаць ў канцы траўня на тэрыторыі Польшчы.

4__4__2.jpg


Польская кампанія «Дзяржаўныя лясы» высекла амаль 60 тысяч кубаметраў дрэваў у Белавежскай пушчы, што складае 90% ад ліміта запланаванага да 2021 года. Аднак ляснікі хочуць пабольшыць высечку яшчэ ў 6 разоў. Гэта цалкам не задавальняе мясцовых жыхароў, навукоўцаў і шэраг грамадскіх ды экалагічных арганізацый не толькі Польшчы, але і Еўропы ў цэлым.

1__4_.jpg


Белавежская пушча, праз якую праходзіць беларуска-польская мяжа,  з'яўляецца найбуйнейшым першабытным лесам у Еўропе. Яна з'яўлялася апошнім прыродным месцам пражывання самага буйнога прадстаўніка еўрапейскай фаўны — зубра, які лічыцца адным з сымбаляў Беларусі.

2__4_.jpg

3__3__2.jpg


На думку актывістаў, гэта вельмі цэнныя лясныя абшары, якія яшчэ да пачатку 2017 года былі пад аховай дзяржавы. Пушча — гэта адзіны прыродны механізм і тое, што адбываецца па адзін бок мяжы, будзе ў будучым адбівацца на другім. Таму для абароны пушчы варта далучацца і беларусам.
Паводле прэс-рэлізу
Фотаздымкі — Мацей Рацінеўскі і Radoslaw Sto