Польшча, Літва і Латвія за суткі не ўпусцілі каля 140 мігрантаў

31 жніўня польскія памежнікі прадухілілі 93 спробы нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Яшчэ 22 нелегальных мігранты былі затрыманыя. Гэта 11 грамадзян Ірака, 10 грамадзян Сірыі і адзін самаліец, паведамляе памежная служба Польшчы.

e_lpkm7xiamm9tn.jpeg


Літва, па інфармацыі памежнай службы, не пусціла на сваю тэрыторыю каля 10 мігрантаў, піша REFORM.by.

Латвійскія памежнікі не прапусцілі 39 чалавек, якія спрабавалі перайсці беларуска-латвійскую мяжу нелегальна.