Платформа «Голас» запускае апытанне ў падтрымку Каардынацыйнай рады
На сесіі Еўрапарламента 17 верасня Каардынацыйная рада была названая "пераходным прадстаўніцтвам народа". Платформа "Голас" ладзіць ананімнае апытанне ў падтрымку Рады, якое дазволіць прызнаць яе ўпаўнаважаным прадстаўніком народа ў дыялогу з уладамі.

Вынікі апытання мусяць пацвердзіць, што беларусы згодныя са статусам КР як свайго прадстаўніка, які будзе ўдзельнічаць у перамовах і дамагацца выканання наступных патрабаванняў:
- вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі;
- прыцягнуць да адказнасці вінаватых у забойствах і гвалце;
- правесці новыя сумленныя выбары.
Апытанне праводзіцца тут да 22 верасня: трэба адправіць чат-боту @golosby_bot каманду / апытанне або дачакацца аўтаматычнага паведамлення ад бота.