Пікет у абарону правоў дзяцей прайшоў у Берасці (фота)

Яго ініцыятарам выступілі прадстаўнікі прафсаюзаў радыёэлектроннай прамысловамі сумесна з партыя левых “Справядлівы свет” і іншымі прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.



piket_rep_9_.jpg

Мерапрыемства прайшло ў дазволеным уладамі месцы — парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабрала 15 удзельнікаў.

Адная з галоўных арганізатарак пікету, старшыня рэгіянальнага аддзялення прафсаюзаў РЭП Зінаіда Міхнюк упэўненая, што ў дазволе на мерапрыемства ёсць як плюсы, так і мінусы:

— Гэта ўжо хоць маленькая, але перамога, што нам дазволілі гэты пікет. Ён не ў цэнтры горада, і не ў гарадскім парку — гэта ўжо іншае пытанне.

Старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка перакананая, што такія мерапрыемствы дапамагаюць актуалізаваць сацыяльна вострыя пытанні, пра якія замоўчваецца:

— Мы раздаем шарыкі, віншуем людзей са святам. Сёння ўсё ж дзень абароны дзяцей, і мы просім у нашай дзяржавы: больш дзіцячых садкоў, болей школ, болей дашкольных установаў, павялічыць заробак педагогам. І тады мы не будзем праводзіць пікетаў, мы будзем разумець, што дзяржава клапоціцца.

Падчасе правядзення пікету таксама былі раздадзеныя інфармацыйныя друкаваныя матэрыялы. Перашкодоў з боку супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў не было.

piket_rep_(1).jpg
piket_rep_(2).jpg
piket_rep_(3).jpg
piket_rep_(4).jpg
piket_rep_(5).jpg
piket_rep_(6).jpg
piket_rep_(7).jpg
piket_rep_(8).jpg
piket_rep_(10).jpg

Беларускае Радыё Рацыя