Першы ліст з Бабруйскай калоніі

Жонка палітычнага зняволенага, кіраўніка праваабарончай арганізацыі “Вясна Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук атрымала ад яго першую паштоўку з Бабруйскай калоніі.



a0d3973ad100ad83a64c304bb58677dd.jpg

Жонка палітычнага зняволенага, кіраўніка праваабарончай арганізацыі “Вясна Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук атрымала ад яго першую паштоўку з Бабруйскай калоніі.

Ён пераведзены туды з Жодзінскай турмы. Падчас этапу ад Бяляцкага ніякіх лістоў не было. Паштоўка з калоніі датавана 29 лютым. Па словах Наталлі Пінчук, паштоўка вельмі кароткая, але важная для яе.
“Даўно ўжо чакала гэты ліст, гэтае паведамленне аб тым, што ён сапраўды можа пісаць, што ён жывы і ў гэтым сэнсе для мяне гэта важная падзея. Ён паведамляе, што яго давезлі да месца прызначэння нармальна, цяпер асвойваецца, — распавяла Наталля.

Алесь Бяляцкі прыгавораны да 4 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд быў вынесены 24 лістапада 2011 года суддзёй Першамайскага раённага суда Мінска Сяргеем Бандарэнкам.

Паводле "Радыё Рацыя"