Перапіс праз інтэрнэт скончаны

Інфармацыя пра гэта ўтрымліваецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

sm_full.aspx_guid239603.jpg

18 кастрычніка — апошні дзень, у які беларусы мелі магчымасць паўдзельнічаць у перапісе насельніцтва праз інтэрнэт. Нацстат паведамляе, што за два тыдні ў перапісе прынялі ўдзел 4 мільёны 836 тысяч чалавек. З іх 2 мільёны чалавек перапісаліся праз інтэрнэт.
Мінск трымае лідарства па колькасці перапісаўшыхся: звыш мільёна жыхароў гораду прынялі ўдзел у перапісе, у іх ліку 690 тысяч перапісаўшыхся праз інтэрнэт.

3156cdfa522d0aecd72533f5c48c3b66.jpg

З абласцей краіны найбольшая колькасць перапісаўшыхся пражывае ў Мінскай вобласці (899,7 тысяч чалавек), найменшая — у Магілёўскай (453,4 тысячы чалавек).
Перапіс насельніцтва пачаўся 4 кастрычніка. Цяпер працэдура будзе ажыццяўляцца праз асабісты візіт перапісчыкаў, а таксама на стацыянарных участках. Перапіс працягнецца да 30 кастрычніка ўключна.