Пазбаўленне і абмежаванне волі ў 99% спраў. За лістапад асудзілі амаль паўтары сотні чалавек
Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў за лістапад, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».
Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з рэалізацыяй права на свабоднае выказванне думак і мірныя сходы.
Паводле праваабаронцаў, за лістапад колькасць палітычных вязняў вырасла на 57 чалавек — да 888. Агулам вядома не менш як пра 143 грамадзян, асуджаных па «пратэсных» крымінальных справах. Маніторынг судовых працэсаў дазваляе прыйсці да высновы, што пакаранне ў палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту, суды ўжывалі ў 99,3% выпадкаў асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.