Павіншуйма Яўгена Васьковіча!

У сераду, 26 лютага, спаўняецца 24 гады палітвязню, сябру "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" Яўгену Васьковічу. Гэта ўжо чацвёрты дзень народжання, які ён сустракае за кратамі



vaskovich.jpg

Беларускія хрысціянскія дэмакраты заклікаюць падтрымаць палітвязня, даслаць яму віншавальныя лісты і лісты падтрымкі з гэтай нагоды.

На Яўгена Васьковіча, асуджанага да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, аказваецца моцны ціск з боку кіраўніцтва турмы № 4 у Магілёве. З кастрычніка 2011 года па студзень 2014 года ён правёў 247 сутак у ШІЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27 снежня 2013 года і сустрэў Новы год у ШІЗА.

Крытычна і непрымальна, што пры росце 186 сантыметраў і вазе 65 кілаграмаў, Яўгена змяшчаюць у ШІЗА на 10-15 дзён кожны месяц. Гэта можна параўнаць з умовамі ўтрымання вязняў савецкага ГУЛАГу ці фашысцкіх канцлагераў.

Прэсавая служба БХД