Павіншаваць Статкевіча можна, не выходзячы з хаты
Заўтра, 12 жніўня, экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі палітвязню Міколу Статкевічу споўніцца 57 гадоў.

Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч, архіўнае фота з сайту Міколы Статкевіча statkevich.org
Гэта ўжо трэці дзень нараджэння, які Статкевіч сустракае за кратамі, дзе яго трымаюць 2,5 гады. Ён — апошні зняволены з кандыдатаў на выбарах 2010 года, які прынцыпова не падпісвае прашэння аб памілаванні.
Віншавальную тэлеграму Міколу Статкевічу можна даслаць, не выходзячы з хаты, паведамляе сайт Statkevich.org. Дастаткова патэлефанаваць з гарадскога тэлефона на нумар 166 і прадыктаваць тэкст: 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма №4. Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.