Павіншавалі жанчын
У Мядзелу, традыцыйна напярэдадні Міжнароднага жаночага дню, павіншавалі жанчын. Ушанаванне адбылося 7 сакавіка ў гарадскім доме культуры. Вялі праграму, ў адпаведнасці са сцэнаром, маладая аптымістка і пабітая жыццём песімістка. На сцэне дамы спрачаліся наконт вечных тэм - кахання, стасункаў з мужчынамі, прыгажосці, жаночым сяброўстве. Зразумела, што перамагла маладосць і аптымізм.
У Мядзелу, традыцыйна напярэдадні Міжнароднага жаночага дню, павіншавалі жанчын. Ушанаванне адбылося 7 сакавіка ў гарадскім доме культуры. Вялі праграму, ў адпаведнасці са
сцэнаром, маладая аптымістка і пабітая жыццём песімістка. На сцэне дамы спрачаліся наконт вечных тэм - кахання, стасункаў з мужчынамі, прыгажосці, жаночым сяброўстве. Зразумела, што
перамагла маладосць і аптымізм.
Павіншавалі прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Гардон і раёны ваенкам Алег Радкевіч. Мужчыны адрасавалі прысутным цёплыя словы
і ўручылі кветкі.
У выкананні раённых артыстаў а таксама дзетак з дзіцячага Дома творчасці прагучалі музычныя нумары. Жанчыны ў зале падпявалі і горача пляскалі ў далоні выканаўцам.
Пакідаючы Дом культуры, дамы не хавалі ўсмешак. Крыху добрага настрою напачатку вясны, ў перадсвяточны вечар.
Юры Разумоўскі