Паўлу Севярынцу працягнулі «тэрмін следства» яшчэ на два месяца
Але пра гэта не паведамілі нават адвакатцы. Жонка Паўла Вольга Севярынец даведалася пра з ліста мужа, напісала яна ў фэйсбуку.
![Ілюстрацыйнае фота, Наша Ніва Ілюстрацыйнае фота, Наша Ніва](/img/v1/images/113999584_3108432215902031_5935804790067609205_n_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота, Наша Ніва
"Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэння. Ён нічога не падпісваў і параіў следчаму напісаць рапарт, не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў.
А пасля піша, што сасніў сон дзівосны:
"А заўчора, ці паверыш, сасніў незвычайны сон (і адкуль бы яму ўзяцца такому?!) Сню, значыць, Уінстана Чэрчыля, ды не ў Букінгемскім палацы, а ў нашай ратушы, і вось ён прамаўляе сваю знакамітую прамову "Ніколі, ніколі, ніколі не здавайцеся!" — і такім драўляным малаточкам, якім суддзі ці спікеры карыстаюцца, па стале гэтак гах!"
![Выява з фэйсбука Вольгі Севярынец Выява з фэйсбука Вольгі Севярынец](/img/v1/images/122323707_3191881790922279_1962888732824237965_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выява з фэйсбука Вольгі Севярынец
А Францішку Паша лісты таксама піша, а сёння даслаў размалёўку. Сабе лісты я спакойна чытаю, а Францішку... сіл не хапае. Але — ніколі, ніколі, ніколі не здавайцеся!"