Папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы
Святы Айцец Францішак прыняў на асабістай аўдыенцыі кіраўніка Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы архіепіскапа Святаслава Шаўчука.
Па паведамленні Дэпартамента інфармацыі УГКЦ, архіепіскап распавёў пра падзеі, якія адбыліся ва Украіне на працягу апошніх месяцаў. Было падкрэслена, што УГКЦ у гэты цяжкі час была са сваім
народам, пастыры разам з вернікамі перажылі ўсю драму грамадскага супрацьстаяння і працягваюць служыць свайму народу адпаведна іх патрэбам.
Асобна кіраўнік УГКЦ прааналізаваў міжканфесійныя адносіны ва Украіне і дзейнасць Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый. Іерарх звярнуў увагу на намаганні рэлігійнай супольнасці ў
захаванні міру, адзінства і ўзаемаразумення паміж рознымі нацыянальнымі і рэлігійнымі супольнасцямі, якія імкнуцца ў міры атрымліваць асалоду ад суверэннасці і незалежнасці Украінскай дзяржавы.
Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць і блізкасць да народа Украіны, яго пакутаў і небяспек, якія пагражаюць Украінскай дзяржаве ў апошні час. Асаблівую ўвагу Святы Айцец удзяліў тым выклікам,
якія стаяць сёння перад Украінай і УГКЦ. Папа запэўніў архіепіскапа Святаслава Шаўчука, што Апостальская Сталіца зробіць усё для таго, каб зберагчы мір ва Усходняй Еўропе, не дапусціць ваеннага
супрацьстаяння і небяспекі эскалацыі гвалту і кровапраліцця.
Архіепіскап у прыватнасці, адзначыў, што Украінская Грэка-Каталіцкая Царква на працягу гісторыі змагла выстаяць пераслед і засведчыць вернасць Хрысту дзякуючы адзінству і поўнаму саўдзелу з
Пераемнікам апостала Пятра.
У сваю чаргу Святы Айцец запэўніў, што Украінская Грэка-Каталіцкая Царква ніколі не застанецца без гэтай апекі і падтрымкі з боку Святога Пасаду. Па завяршэнні сустрэчы Папа Францішак удзяліў іерарху
і ўсяму украінскаму народу апостальскае благаслаўленне.