Памятаеце пра вяртанне H&M у Беларусь? Насамрэч брэнд сыходзіць з краіны
Крамы H&M у Беларусі зачыніліся ў пачатку сакавіка неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне, у якой Беларусь садзейнічае Расіі. Спачатку кампанія хацела адкрыць іх у жніўні, але гэтага не здарылася. Учора ў работнікаў сеткі з'явілася новая дата — 19 верасня. «Анлайнер» звярнуўся ў H&M, каб даведацца аб далейшых планах кампаніі ў Беларусі.
Прэс-служба H&M пацвердзіла, што крамы адкрыюцца,
але ненадоўга — кампанія прыняла рашэнне згарнуць бізнес у Беларусі.
— Мы часова зноў адкрыем нашы тры крамы для продажу рэшты тавараў і будзем трымаць іх адкрытымі на працягу абмежаванага перыяду
часу, — сказалі ў прэс-службе.
Ці будуць зніжкі, каб распрадаць рэшту, стане зразумела ў
гэты панядзелак.
Сетка H&M прыйшла ў Беларусь тры гады таму. Першы
магазін шведскага мас-маркета адкрывалі з натоўпамі народу. Праз два месяцы ў сталічным Palazzo запрацаваў другі
магазін, яшчэ адна кропка адкрылася ў Гродне ў ТРЦ Triniti.
Пасля расійскага ўварвання ва Украіну Беларусь пакінула шмат замежнага бізнесу. Але некаторыя брэнды, як той жа «Макдоналдс», працягваюць працаваць.