Палітвязняў у Беларусі ўжо 546. Сёння дадалося яшчэ 12

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 12 чалавек. Хто яны?

palitviazni_3.jpg

Фота miggerrtis.livejournal.com

Да ранейшага пераліку асуджаных па палітычных матывах дадаліся: Уладзіслаў Бурын, Дзяніс Сырэц, Аляксандар Жмуро, Ларыса Танкашкур, Максім Скалкін, Юры Самусевіч, Аляксей Галоўкін, Алег Зубрыцкі, Аляксей Мельнікаў, Андрэй Карашнікаў, Ігар Пыж’янаў, Іван Вярбіцкі, паведамляе «Свабода».

«Прысуд, які ёсць найважнейшым актам правасуддзя ў крымінальнай справе, павінен быць законным, абгрунтаваным, матываваным і ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі прэзумпцыі невінаватасці і роўнасці бакоў. Аднак прымяненне ўнутранага заканадаўства ў пералічаных справах, ацэнка фактаў і доказаў у той ці іншай ступені насілі адвольны характар і склалі відавочныя памылкі, чым суд парушыў сваё абавязанне ў дачыненні да незалежнасці і бесстароннасці, а прызначэнне дэманстратыўна суровых пакаранняў істотна пагоршыла становішча абвінавачаных у параўнанні з іншымі асуджанымі ў падобнай сітуацыі без палітычнага матыву», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, — па спасылцы ТУТ.