Палітвязня, які ўзняў у Гомелі бел-чырвона-белы сцяг, асудзілі яшчэ раз — за абразу Лукашэнкі
У Цэнтральным судзе Гомеля быў вынесены прысуд палітзняволенаму Георгію Васіленку, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), паведамляюць праваабаронцы.
16 жніўня 2020 года на
цэнтральнай плошчы Леніна Георгій спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў
бел-чырвона-белы сцяг. Пазней мужчыну асудзілі да двух гадоў «хіміі» за
«хуліганства» (ч.2 арт.339 КК).
А 15 лютага 2022 Георгій быў затрыманы ў другі раз. Па
матэрыялах абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай
установе адкрытага тыпу, Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, якія
змяшчаюць выяўленыя ў лаянкавай форме абразы ў адрас Лукашэнкі.
Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў
калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1,5 года. А з улікам неадбытага раней
пакарання канчаткова прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і сем
месяцаў.