Палітвязняў накіравалі ў Шклоў

Аляксандр Класкоўскі разам з Міколам Статкевічам адпраўлены ў шклоўскую калонію. Аб гэтым паведаміла яго сястра Вольга Класкоўская.
Напярэдадні, 11 чэрвеня, Вользе сказалі ў мінскім СІЗА на Валадарскага, што вечарам у 11 гадзін яе брат і Статкевіч пойдуць адным этапам у калонію № 17. Яна знаходзіцца ў пасёлку Маладзёжны пад Шкловам.
 



7c022d9c6dd601e087e186ee6dfe1fc7.jpg

Аляксандр Класкоўскі разам з Міколам Статкевічам адпраўлены ў шклоўскую калонію. Аб гэтым паведаміла яго сястра Вольга Класкоўская.


Напярэдадні, 11 чэрвеня, Вользе сказалі ў мінскім СІЗА на Валадарскага, што вечарам у 11 гадзін яе брат і Статкевіч пойдуць адным этапам у калонію № 17. Яна знаходзіцца ў пасёлку Маладзёжны пад Шкловам.
 

Аляксандр Класкоўскі абскардзіў прысуд, вынесены судом Ленінскага раёна Мінска. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня яго асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак палітвязень не стаў чакаць у СІЗА разгляду касацыйнай скаргі і напісаў заяву аб пераводзе ў калонію.


Вольга Класкоўская распавяла:


“Саша папрасіўся ў калонію ў першую чаргу таму, што там ён зможа нарэшце атрымаць спатканне з сям’ёй. Нарэшце абняць жонку, абняць дзетак. Дзетак сваіх ён не бачыў ужо паўгода. Другая прычына, вядома, гэта ўмовы ўтрымання. Бо ў калоніі ўмовы адрозніваюцца ад умоваў утрымання ў СІЗА. Ён атрымае мажлівасць быць больш на свежым паветры, мець прагулкі і г.д. Вядома, што ў любым выпадку гэта не пансіянат. І цяжка пачувацца камфортна за калючым дротам. Але нейкія бясспрэчныя плюсы гэтага пераводу ёсць. І таму Саша прыняў такое рашэнне.


Падчас апошняга спаткання з жонкай Наталляй, якое адбылося яшчэ ў СІЗА КДБ, Саша папрасіў ахоўнікаў: “Ці магу я да яе дакрануцца хоць на секунду? Проста на секундачку. Яму сказалі: “Ну хлопец, ты што здурэў? Забыўся, дзе ты знаходзішся? І шэсць месяцаў не бачыць дзяцей і не мець магчымасці іх абняць — гэта таксама вельмі балюча. Так што цалкам зразумела яго жаданне як мага хутчэй паехаць у калонію.


У маральным і псіхалагічным плане ён трымаецца вельмі моцна. Саша піша, што нават у клетцы, калі ён знаходзіўся ў судовай залі, ён адчуваў сябе нашмат больш вольным чалавекам, чым суддзі і пракуроры. Бо ён застаўся сабой, ён не зламаўся. А суддзі і пракуроры, на жаль, гэтай вольнасці не маюць. Бо робяць усё пад прымусам.


Акрамя іншага Саша зазначыў ў лісце: “Я ўжо не маленькі. А вось хлопцаў 20-гадовых шкада. А я ўсё ж такі афіцэр. На вайне як на вайне.


Вядома, што будзе цяжка ў любым месцы. Але я веру, што Саша будзе трымацца вельмі годна. Лепей не думаць пра кепскае, а проста падтрымліваць Сашу і рабіць усё магчымае для хутчэйшага вызвалення ўсіх палітычных вязняў.