Пайшоў з жыцця акцёр Данатас Баніоніс

Акцёр Данатас Баніоніс памёр сёння, 4 верасня, распавёў сын акцёра Раймундас Баніоніс. Ён паведаміў, што некалькі дзён таму ў бацькі здарыўся інсульт.



banionis.jpg

Вядомы акцёр скардзіўся на сэрца. Шэсць гадоў таму Данатас Баніоніс пахаваў сваю жонку Ануце, пасля чаго ў яго пачаліся праблемы са здароўем. Яму ўшылі сардэчны стымулятар, затым ён прайшоў працяглы курс рэабілітацыі.

Данатас Баніоніс 28 красавіка адзначыў сваё 90-годдзе. У гэты дзень ён быў узнагароджаны ганаровым знакам Літвы «Нясі сваё святло і вер».

Кар’еру ў кіно Баніоніс пачаў у 1959 годзе, у фільме Вітаўтаса Жалакявічуса «Адомас хоча быць чалавекам». Але самой значнай сваёй працай ён называу ролю ў фільме Жалакявічюса, які атрымаў міжнароднае прызнанне, які выклікае дыскусіі і цяпер, «Ніхто не хацеў паміраць».

Велізарную папулярнасць прынесла акцёру праца ў карціне Савы Куліш «Мёртвы сезон» (1968).

Данатас Баніоніс здымаўся ў фільмах «Ніхто не хацеў паміраць» (1965), «Маленькі прынц» (1966), «Аперацыя «Трэст» (1967), «Кароль Лір» (1970), «Гойя, або Цяжкі шлях спазнання» (1971), «Камандзір шчаслівай «Шчукі» (1972), «Уцёкі містара Мак-Кінлі» (1975), «Жыццё і смерць Фердынанда Люса» (1976), «Бетховен. Дні жыцця» (1976), «Узброены і вельмі небяспечны» (1977), «Кентаўры» (1978), «Нікола Паганіні» (1982), «Змеялоў» (1985), «Жывая мішэнь» (1990), «Без доказаў» (1992), «Ганна» (1996), «Двор» (1999), «Тадас Блинда. Пачатак» (2011) і інш.

Адной з лепшых прац акцёра стала роля Крыса ў стужцы Андрэя Таркоўскага «Салярыс» (1972). Усяго ў кіно ён сыграў больш за 80 роляў. Сярод іх трагедыйныя і камедыйныя, класічныя і сучасныя, гратэскныя і глыбока псіхалагічныя вобразы людзей, якія жывуць у розных эпохах, розных краінах.

На тэатральнай сцэне Данатас Баніоніс стварыў больш за 100 вобразаў. Ён гуляў у спектаклях «Рэвізор» па п’есе Мікалая Гогаля (1945), «Ілжэц» па п’есе Карла Гальдоні (1952), «Гедда Габлер» па п’есе Генрыка Ібсена (1957), «Там, за дзвярыма» па творы Вольфганга Борхерта (1966), і інш.

Старэйшы сын акцёра Эгідыюс стаў вядомым у Літве гісторыкам, але рана памёр ад раку. Малодшы, Раймундас, — рэжысёр. Жонкі Баніоніса не стала ў 2008 годзе. Разам пара пражыла шэсцьдзесят гадоў.

Паводле Interfax.by, DELFI