Падаруначак: 9 мая на Зямлю ўпадзе савецкі ваенны спадарожнік
9 мая на Зямлю ўпадзе савецкі ваенны спадарожнік. Аскепкі касмічнага апарата згараць над Ціхім акіянам.
Фрагменты савецкага ваеннага спадарожніка «Космас-1242», які лятае вакол Зямлі на працягу 33 гадоў, згараць у атмасферы над Ціхім акіянам ноччу 9 мая. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Войскаў паветрана-касмічнай абароны РФ палкоўнік Аляксей Залатухін, піша ІТАР — ТАСС.
«Спецыялісты Галоўнага цэнтра разведкі касмічнай абстаноўкі Войскаў ВКО бесперапынна манітораць змены параметраў арбіты фрагментаў касмічнага апарата «Космас-1242», — заявіў ён.
Паводле прагнозу Цэнтра, абломкі «Космасу-1242» сыдуць з арбіты над акваторыяй Ціхага акіяна ў ноч на 9 траўня. «Канчатковы час і месца падзення фрагментаў апарата «Космас-1242» могуць змяняцца пад уздзеяннем знешніх фактараў», — адзначыў Залатухін.
Савецкі касмічны апарат «Космас-1242» быў запушчаны 27 студзеня 1981 года з касмадрома Плясецк з ракетай-носьбітам «Усход-2М». Тэрмін актыўнага існавання касмічнага апарата на арбіце завяршыўся 15 мая 1982 года.