Пачынаецца суд над былой кіраўніцай «Радзіславы» Вольгай Гарбуновай
У Мінску сёння, 5 траўня, пачынаецца суд над былой кіраўніцай "Радзіславы" і палітзняволенай Вольгай Гарбуновай
У судзе Савецкага раёна Мінска 5 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі "Радзіслава", палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.
Вольгу абвінавачваюць адразу па трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх і навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама яе вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт. 342. Справу разглядае суддзя Сяргей Шаціла.
Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада 2021 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска. Вядома, што пасля затрымання Вольга амаль два тыдні трымала галадоўку.
Яе блізкія некалькі дзён не ведалі, дзе яна знаходзіцца. Адвакату не далі ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне Вольгі, а яе допыт праводзіўся без прысутнасці адваката.
Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам,
На старонцы ў падтрымку зняволенай Вольгі ў інстаграм з'явілася просьба не прыходзіць на суд «па просьбе Волі». Паплечнікі просяць падтрымаць Гарбунову інакш: допісамі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #олявмоейжизни.