Некаторыя лекі Нясвіжскага заводу медпрэпаратаў паказалі непажаданую рэакцыю ў пацыентаў
Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў звярнуўся ў Міністэрства аховы здароўя аб канфіскацыі з абарачэння адразу трох лекавых сродкаў, якія нечакана паказалі непажаданую рэакцыю пацыентаў.
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, на падставе паведамлення завода з абарачэння выключаюцца раствор ізатанічны для інфузій натрыя хларыд, раствор для інфузій калія хларыд і глюкоза. Усе
тры прэпараты пры ўжыванні паказалі непажаданую рэакцыю арганізма пацыентаў.
Варта адзначыць, што ўсе тры лекавыя сродкі — даволі простыя ў вырабе і шырока ўжываюцца.
Так натрыя хларыд ўводзіцца ўнутр пры дапамозе кропельніцы пры вялікіх стратах пазаклеткавай вадкасці або недастатковым яе паступленні. Ён таксама выкарыстоўваецца для прамывання ран, вачэй,
слізістай абалонкі носа, растварэння і развядзення ЛС і ўвільгатнення перавязачнага матэрыялу.
Калія хларыд прымяняецца пры арытміі, тахікардыі, гіпакаліеміі, інтаксікацыі сардэчнымі гліказідамі і дыўрэтыкамі.
Глюкоза выкарыстоўваецца пры гіпертанічнай дэгідратаціі, для парэнтэральнага харчавання, даследавання функцыі нырак у дэгідрыраваных хворых.
Паводле ej.by