Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» цяпер лічыцца экстрэмісцкай арганізацыяй

Беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй незалежны прафсаюз «Гродна Азот».

hrodna_azot_1.jpg

Андрэя Ханевіча, старшыню прафсаюза «Гродна Азот», сілавікі затрымалі ў канцы красавіка разам з іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў.

Яшчэ некалькі чальцоў прафсаюза былі пазбаўленыя волі ў верасні мінулага года, іх падазраюць у «здрадзе дзяржаве».