Навуковы пікнік у Варшаве

Сёння ў Варшаве праходзіць Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтру навукі „Капернік”. 



l5cz7anndwclgcan0xgm.jpg

Пачалося мерапрыемства а 11-ай гадзіне раніцы і працягнецца да 20:00. Лейтматывам мерапрыемства сёлета абраны „Час”. 


Вылучэнне ДНК трускаўкі, магчымасці друку 3D, дасягненні ў галіне робататэхнікі — гэта толькі некаторыя дасягненні, з якімі могуць пазнаёміцца аматары навукі на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Зацікаўленыя змогуць прайсці паскораны курс пілатажу верталёту, наведаць інтэрактыўны тунэль часу або ўбачыць новыя вырашэнні, якія неўзабаве будуць выкарыстоўвацца пры вытворчасці аўтамабіляў.


Агулам блізу тысячы паказаў у амаль 200 павілёнах. Наведваць можна таксама стэнд Польскага радыё. 


Ганаровым патронам 18-га Навуковага пікніку з'яўляецца Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы. 

radyjo.net