Настаўнікам і медыкам да восені падкінуць грошай

Заробкі медыкаў і настаўнікаў з 1 верасня вырастуць на 15-18%.



liekar_i_nastaunik.jpg

Заработную плату медыцынскім работнікам і настаўнікам з 1 верасня ў Беларусі плануецца падвысіць на 15-18%.
Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на цырымоніі ўзнагароджання заслужаных людзей Беларусі.
«Мы плануем з 1 верасня 2014 падняць заробкі лекарам і настаўнікам у сярэднім яшчэ на 15-18%, — сказаў прэм'ер. — Для гэтага ёсць сродкі ў бюджэце краіны, рэалізуюцца меры па аптымізацыі расходаў і прыбыткаў».
БелТА