Нацбанк Беларусі запрашае галасаваць за памятныя манеты на міжнародным конкурсе "Манетнае сузор'е — 2014"

Нацыянальны банк Беларусім запрашае ўзяць удзел у галасаванні за лепшую манету міжнароднага конкурсу памятных манет "Манетнае сузор'е — 2014".



a7078ea9851b5055ab6f7c2232f193ca.jpg

"Манетнае сузор`е" — адзіны міжнародны конкурс памятных манет, які праводзіцца на тэрыторыі Расіі. Сёлета для ўдзелу ў ім прадстаўлена каля 260 памятных манет і 25 манетных серый з 31 краіны, выпушчаных з 1 студзеня па 31 снежня 2013 года.


Удзельнікі "Манетнага сузор`я — 2014" — цэнтральныя (нацыянальныя) банкі Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Арменіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Мексікі, Балгарыі, Кыргызстана.


 
Свае манеты на конкурс выставілі вядучыя манетныя двары свету.


Традыцыйна конкурс праводзіцца па дзевяці асноўных намінацыях, у кожнай з якіх завочным галасаваннем членаў экспертнага журы вызначаецца манета-пераможца, а таксама манеты, якія зоймуць 2-е і 3-е месцы. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі міжнародных нумізматычных асацыяцый, аўтарытэтныя спецыялісты з вядомых сусветных музеяў і аўкцыйных дамоў, члены рэдкалегій спецыялізаваных выданняў аб манетах з розных краін.


Дзясятая намінацыя — "Прыз глядацкіх сімпатый" — вызначаецца па выніках галасавання на партале www.Gold10.ru. Узяць удзел у інтэрнэт-галасаванні могуць усе ахвотныя (дастаткова толькі зарэгістравацца на сайце ці зрабіць уваход, калі вы былі зарэгістраваныя раней) па наступнай ссылцы: http://gold10.ru/about/coin-constellation/competitive-coins-2014/


Манета, якая набрала максімальную колькасць галасоў, атрымае "Прыз глядацкіх сімпатый". Сярод усіх удзельнікаў рэйтынгавага галасавання, якое завершыцца 1 верасня 2014 года, будут разыграныя калекцыйныя манеты з каштоўных металаў і гадавая падпіска на спецыялізаваны часопіс пра манеты "Золотой червонец" на 2014 год. Па традыцыі, прызы атрымаюць і тыя наведвальнікі партала Gold10.ru, якія пры выбары лепшай манеты пакінуць найбольшую колькасць каментарыяў.


Абвяшчэнне вынікаў конкурсу "Манетнае сузор`е — 2014", а таксама ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 18 верасня ў Маскве ў межах Пятай Міжнароднай канферэнцыі і выставы манет COINS-2014.
Аляксей Арэшка, БелаПАН