На выбарах у Брэсцкі абласны савет у 17 акругах не будзе альтэрнатывы

Найбольшая канкурэнцыя на выбарах у гэты прадстаўнічы орган чакаецца ў Брэсцкай-Вузаўскай акрузе №10, дзе зарэгістравана пяць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.



vybary_2014_2.jpg

Увогуле ж па вобласці на 3042 дэпутацкіх месцы ў саветах розных узроўняў зарэгістравана 3339 кандыдатаў, з якіх 121 чалавек быў вылучаны палітычнымі партыямі. Найбольшае прадстаўніцтва маюць кандыдаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( Грамада) — 34, Камуністычнай партыі Беларусі — 29, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” — 20, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 13, Партыі БНФ — 10, Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 9, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 6. Дарэчы, усяго палітычнымі партыямі было вылучана 130 чалавек, але без адмоваў рэгістрацыю прайшлі толькі прадстаўнікі Партыі БНФ, “Справядлівага свету” і РППС.

Варта таксама заўважыць, што палова зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ў Брэсцкай вобласці (альбо 50,9% ад агульнай колькасці) з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”