На сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы разгледзяць "беларускае пытанне"

У Жэневе 31 траўня зноў будуць разглядаць «беларускае прафсаюзнае пытанне» ў рамках сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы.



18789.jpg

Разгляд “беларускага пытання” датычыць парушэнняў урадам Рэспублікі Беларусь прынцыпаў свабоды аб’яднанняў, — паведаміў лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які днямі быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

 — Чарговая штогадовая Канферэнцыя працы. І ўжо 31 траўня будзе разглядацца беларускае пытанне. Гэта: выкананне канвенцыі аб свабодзе асацыяцый — аб праве рабочых ствараць арганізацыі і ўступаць у розныя прафсаюзы, што тычыцца Беларусі, у незалежныя прафсаюзы. Размова будзе вострай. Будзе ўрадавая дэлегацыя на чале з міністрам працы і кіраўніком дыпламатычнай місіі пры ААН Міхаілам Хвастовым.

У Жэневе сустракаюцца міністры працы, лідары арганізацыяў працоўных і працадаўцаў з большасці дзяржаваў-сябраў МАП, — абмяркоўваюць формы і метады павышэння бяспекі працы, выкаранення прымусовай працы, барацьбы з дыскрымінацыяй на працоўным месцы і многія іншыя.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя