На мяжы ў Каменным Логу грузавікі стаяць па 13 гадзінаў

Мытны камітэт просіць кіроўцаў скарыстацца іншымі пунктамі пропуску.



ocheredi_na_granice.jpg

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” стаяць вялізныя чэргі грузавікоў — як на выезд з Беларусі, так і на ўезд. Чарга складае болей за 400 машын, якія чакаюць па 13 гадзінаў.

Чарга ўтварылася з-за ўвядзення ў Беларусі вясновых восевых нагрузак для грузавікоў. Разам з тым, з 27 сакавіка абмежаванні восевых нагрузак былі адмененыя датэрмінова.

Мытныя органы Беларусі рэкамендуюць кіроўцам і афіцыйным прадстаўнікам грузаперавозчыкаў выкарыстоўваць іншы пункт пропуску — “Катлоўка”, дзе зараз няма чаргі.