На беларуска-польскай мяжы з-за кніг Пазьняка затрымалі Паўла Севярынца
На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску „Брузгі” ўвечары 13 кастрычніка затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.
Увагу мытнікаў прыцягнулі кнігі Зянона Пазьняка, якія палітыкі вёў з сабой. Яго ссадзілі з рэйсавага аўтобуса з рэчамі і адправілі на пільны дагляд.
Увечары 13 кастрычніка яшчэ быў спадзеў, што сустаршыню БХД вызваляць, але на раніцу 14-га яго тэлефон не адказвае.
Прэсавая служба БХД