На Сардзініі адбылася сустрэча між Універсітэтам Кальяры і беларускімі ВНУ

Як паведамляе Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у Кальяры, 22 ліпеня ў гэтым італьянскім горадзе адбылася фінальная сустрэча ў рамках ERASMUS+ між Універсітэтам Кальяры і наступнымі беларускімі ВНУ: беларускім дзяржаўным універсітэтам, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.

2_200.jpeg

Сустрэча пачалася з вітальнага слова Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь на Сардзініі Джузэпэ Карбоні і прарэктара па міжнародных сувязях Універсітэта Алясандры Каручы. Ад Беларусі выступілі Наталія Конева (БДУ), Іна Петрашэвіч (БДПУ), Юлія Шаўрук (БГЭУ). Удзел у сустрэчы прынялі таксама беларускія студэнты Інга Лебедзева (БДПУ) і Вольга Твардоўская (БДПУ).

4_175.jpeg


Ідэя рэалізацыі дадзенага праекту ERASMUS+ зарадзілася дзякуючы супрацы падчас Дня адукацыі і навукі Сардзініі ў Мінску у сакавіку 2017. У мерапрыемстве прыняла шматлікая дэлегацыя высокакваліфікаваных спецыялістаў з Універсітэта Кальяры.
Вынік супрацы універсітэтаў: ва ўніверсітэце Кальяры прайшлі стажыроўку 5 прадстаўнікоў Беларусі ад БДЭУ, 4 прадстаўнікі ад БДПУ і 5 прадстаўнікоў ад БДУ. Ад універсітэта Кальяры, у сваю чаргу, у Беларусі прайшлі стажыроўку 2 выкладыкі.
Падчас перамоваў з Консулам Джузэпэ Карбоні прарэктар Універсітэта Кальяры Алясандра Каручы выказалі жаданне працаваць над запускам новай праграмы ERASMUS+ для супрацы з іншымі беларускімі ўніверсітэтамі як у сталіцы так і ў іншых гарадах рэспублікі.
Паводле прэс-рэлізу.

1_216.jpeg

3_182.jpeg


5_164.jpeg


8_81.jpeg