Моладзь БНФ ушануе памяць літаратара-франтавіка Васіля Быкава

Моладзь БНФ 8 траўня ўшануе памяць Васіля Быкава, які з’яўляецца не толькі вялікім літаратарам, але і франтавіком, які змагаўся з нямецкай акупацыяй падчас Другой Сусветнай вайны.

000432_977420.jpg


Васіль Быкаў адзін з першых, хто пачаў пісаць сапраўдную прайду пра вайну, адзін з тых, хто стварыў Беларускі Народны Фронт і адзін з тых, хто пачаў змагацца з цяперашнім рэжымам, а 8 траўня – дзень, калі кожны з нас можа аддаць данніну памяці ўсім тым, хто змагаўся з нямецкай акупацыяй.
Моладзь БНФ заклікае сабрацца 8 траўня а 19:00 каля ўвахода на Усходнія могілкі (Мінск), каб ускласці кветкі да магілы Васіля Быкава і такім чынам узгадаць і ўшанаваць памяць не толькі нашага славутага пісьменніка, але і ўсіх тых, хто самааддана змагаўся на франтах Другой Сусветнай вайны.
Таксама ў гэты дзень, 8 траўня, Моладзь БНФ заклікае ўсіх неабыкавых прыйсці на магілы ветэранаў Другой Сусветнай ці да брацкіх магіл у вашым горадзе і ўскласці кветкі ды аддаць данніну памяці тым, хто загінуў дзеля таго, каб мы жылі.
Паводле прэс-службы Моладзі БНФ