“Мой бацька памірае за сцяг!”

10 сакавіка Алена Каваленка разам з дзецьмі і актывістамі грамадзянскіх кампаній “Маладая Беларусь і “Гавары праўду зладзіла пікет у падтрымку свайго мужа. Акцыя, якая праходзіла на праспекце Перамогі, доўжылася каля 10 хвілін. Сямігадовы сын Сяргея трымаў у руках плакат з партрэтам бацькі, на якім было напісана: “Мой бацька памiрае за сцяг. Чаму так?!! Палітвязень Сяргей Каваленка трэці месяц трымае галадоўку ў зняволенні. Яго наведаў пастар Эрнст Сабіла, які спрабаваў угаварыць актывіста спыніць галадоўку.



8e443d6819ae22b2d64f75266f535b59.jpg

10 сакавіка Алена Каваленка разам з дзецьмі і актывістамі грамадзянскіх кампаній “Маладая Беларусь і “Гавары праўду зладзіла пікет у падтрымку свайго мужа.

Акцыя, якая праходзіла на праспекце Перамогі, доўжылася каля 10 хвілін. Сямігадовы сын Сяргея трымаў у руках плакат з партрэтам бацькі, на якім было напісана: “Мой бацька памiрае за сцяг. Чаму так?!!

Палітвязень Сяргей Каваленка трэці месяц трымае галадоўку ў зняволенні. Яго наведаў пастар Эрнст Сабіла, які спрабаваў угаварыць актывіста спыніць галадоўку.

Паводле пастара, ён працытаваў галадоўніку тое месца з Бібліі, дзе патлумачана, дзеля чаго можна ахвяраваць целам: «У ахвяру, якая ўгодна Богу» — вось для якой ахвяры. І для «разумнага служэння вашага». Значыць, гэта ахвяра не смяротная, гэта такая ахвяра, калі даводзіцца табе недзе недаесці — недаеж на справе сваёй, недаспаць — недаспі на справе сваёй, ахвяруй. Але гэтая мая размова яму не спадабалася, ён мяне перапыніў і сказаў, што спыніць галадоўку, толькі калі адменяць прысуд і ён вернецца ў сям’ю».

Айцец Эрнст Сабіла за савецкім часам больш як 10 гадоў адбыў у лагерах за свае рэлігійныя погляды.

Ён кажа, што шмат бачыў галадоўнікаў, у тым ліку і такіх, якія ішлі да канца. Пастар паабяцаў маліцца за маральны стан Сяргея Каваленкі.

7 сакавіка Сяргея Каваленку аглядалі ў 9-й клінічнай бальніцы. Там Каваленку прапанавалі стацыянарнае лячэнне, але з умовай, што ён адмовіцца ад галадоўкі. Вядома, што Сяргей Каваленка не прыняў гэтага ўльтыматуму і яго вярнулі на «Валадарку».
9 сакавіка намеснік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі звярнуўся ў пракуратуру з просьбай абавязаць адміністрацыю «Валадаркі» пакласці Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь без умоваў.

Каваленку прысудзілі 2 гады і месяц зняволення за парушэнне адбыцця пакарання хатняй «хіміяй». У сваю чаргу, пакаралі яго «хіміяй» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы.

Паводле сайта "Нароныя навіны Віцебска"