Мясніковіч апублікаваў лічбы, як у Беларусі падтрымалі людзей падчас пандэміі. Спойлер: гэта дно
Былы беларускі прэм'ер, а цяпер старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч на сайце РБК апублікаваў статыстычныя даныя пра тое, як у 2020-м падчас пандэміі каронавіруса краіны свету падтрымалі сваіх грамадзян і эканоміку.
З табліцы бачна, што наша краіна займае ў табліцы апошняе месца. Вышэй і Арменія, і Расія, і Кыргызстан.
Такая статыстыка, безумоўна, непрыемная для ўлад Беларусі і
Аляксандра Лукашэнкі, адзначае «Еўрарадыё».