Мітрапаліт Павел: Будзеце ладзіць рэвалюцыі, адкрыем чарнобыльскі кранік
Прызначаны сёння мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел выказваецца пра «аранжавыя рэвалюцыі» з крайніх імперскіх, антызаходніх пазіцый — інтэрв'ю 2011 года.
«Тое, што адбываецца і ў нас у Расіі — усе гэтыя сходы, пратэстоўцы, у мяне гэта выклікае пачуццё шкадавання. Я думаю, гэта ўсё робіцца не без удзелу заходніх спецслужбаў. Карыстаючыся магчымасцю, я хацеў бы сказаць тым, хто ладзіць аранжавыя, ружовыя ды іншыя рэвалюцыі: Расія вам не Грузія і не Украіна! Гэта вам не Егіпет і не Лівія. У Расіі ёсць вялікая колькасць сродкаў масавага знішчэння — і атамная, і бактэрыялагічная зброя. І я павінен сказаць, што для многіх нашых людзей, у адрозненне ад амерыканцаў, жыццё гарэлага шэлега не варта. Будуць нас дапякаць, наш народ у адчайнным стане, калі яго загнаць у кут, нам нічога не застанецца, як адкрыць Чарнобыльскі кранік... ціпа такога. У гэтым выпадку пацерпяць усе, і амерыканцы, і еўрапейцы заможныя».