Мітрапаліт Філарэт сышоў на пенсію

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт сыходзіць на пакой у сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Такое рашэнне прыняў 25 снежня Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы на пасяджэнні ў Маскве.



filaret.jpg

Як паведамляе прэс-служба РПЦ, прашэнне аб сыходзе на пенсію было пададзена самім мітрапалітам, паведамляе прэс-служба патрыярха Кірыла.
 

Святы Сінод таксама выказвае "сардэчную падзяку правялебнаму мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае акармленне Беларусі, якое адзначана выбітнымі царкоўнымі дасягненнямі".


Сярод дасягненняў мітрапаліта Філарэта названы адкрыццё 10 дыяцэзій, шматразовае павелічэнне колькасці прыходаў, адкрыццё новых манастыроў, духоўных школ, " усталяванне добразычлівага і канструктыўнага дыялогу з дзяржаўнай уладай і грамадскім арганізацыямі , падтрыманне годнага ўзроўню міжканфесійных адносін, удзел у знешняй дзейнасці Маскоўскага Патрыярхата".
 

"Прымаючы пад увагу вышэйсказанае, прызначыць правялебнага мітрапаліта Філарэта ганаровым Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, захаваўшы за ім права ўдзелу ў працы Святога Сінода і ганаровае пратакольнае месца на богаслужэннях і ў афіцыйных цырымоніях.
 

Сінод таксама выказвае дзякаваць прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за гатоўнасць забяспечыць пражыванне і годны ўзровень бытавога і медыцынскага абслугоўвання правялебнага мітрапаліта Філарэта.
 

Новым мітрапалітам Мінскім і Слуцкім стаў мітрапаліт Разанскі і Міхайлоўскі Павел.
Даведка.


Мітрапаліт Філарэт (у свеце Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў ) нарадзіўся ў Маскве 21 сакавіку 1935 г . Беларускую мітраполію ён узначаліў у кастрычніку 1978 года, тады ж стаўшы патрыяршым экзархам Заходняй Еўропы. У красавіку 1981 ён прызначаецца старшынёй Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага патрыярхата. 16 кастрычнніка 1989 г мітрапаліт Мінскі і Гродзенскі Філарэт быў прызначаны патрыяршым экзархам усяе Беларусі.

UDF.BY