Мінздароўя: Колькасць выпадкаў каронавіруса за дзень перавысіла 900
Мінздароўя паведамляе, што колькасць выпадкаў каранавіруса за дзень склала 902. Падчас вясновай хвалі максімум быў 973 выпадкі (29 красавіка), з 6 па 29 траўня фіксавалася штодня больш за 900 выпадкаў, за выключэннем пары дзён.
Ад 30 траўня колькасць выпадкаў не перавышала 900.
Агульная колькасць захварэлых — 94 609, ачунялі 84 237 пацыентаў, правялі 2 млн. 395 тыс. 368 тэстаў.
За ўвесь час памерлі 965 чалавек.
Паводле Наша Ніва