Мінздароўя вызначыла максімум наркатычных сродкаў для легальнага вырабу і захоўвання
Міністэрства аховы здароўя Беларусі вызначыла максімальную колькасць наркатычных сродкаў для легальнага вырабу і захоўвання.
Фота з сайта krynica.info
Адпаведная пастанова ведамства №126 ад 18 снежня 2015 г. апублікавана 5 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Максімальную колькасць гераіну, які юрыдычныя асобы могуць вырабляць і захоўваць, складзе 1 грам, какаіну — 100 грамаў, амфетаміну — 2 грама, барбiтала — 500 грамаў.
У пераліку 39 найменняў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
Пастанова не тычыцца арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму органаў унутраных спраў, мытных органаў, органаў пагранслужбы і дзяржбяспекі, Следчага камітэта, Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, органаў пракуратуры, Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, судова-экспертнай устаноў Мінюста