Мінздароўя папярэджвае: масавая адмова ад прышчэпак пагражае эпідэміяй

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі істотна ўскладніцца, калі 15% дарослага насельніцтва адмовіцца ад прышчэпак.



privivki.jpg

"Як толькі мы перасягнем мяжу ў 15% непрышчэпленага насельніцтва, праблем не пазбегнуць", — заявіла Sputnik намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі, галоўны эпідэміёлаг міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан.

Па яе словах, зараз сярод дарослых жыхароў Беларусі ахоп вакцынацыі ад дыфтэрыі складае 95%, сярод дзяцей — 98-99%. "Калі гэты парог знізіцца да 85% або 80%, то можна чакаць новых выбухаў", — падкрэсліла яна.