Мінскую кальцавую хочуць зрабіць платнай для вялікагрузаў
Мінтранс заявіў пра намер зрабіць МКАД платнай для вялікагрузаў.
Міністэрства транспарту і камунікацый разглядае магчымасць ўвесці плату за праезд па Мінскай кальцавой аўтадарозе для вялікагрузных аўтамабіляў, паведамляе агенцтва «Мінск–Навіны».
Па словах міністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменка, у першую чаргу неабходна стварыць камфортныя ўмовы для пасажыраў, а потым і найбольш выгадныя ўмовы для кіроўцаў — гаворка ідзе пра стварэнне сеткі платных парковак.
Аляксей Аўраменка падкрэсліў, што асноўная мэта — па магчымасці вызваліць сталіцу ад вялікагрузнага транспарту.
— Таксама з горадам разглядаем пытанне, каб у перспектыве зрабіць платнай першую кальцавую аўтадарогу (для вялікагрузных аўтамабіляў). Сёння інтэнсіўнасць першага кальца даходзіць да 100 тысяч аўтамабіляў на суткі, — адзначыў кіраўнік Мінтранса.