"Мінсктранс" назваў дату падаражэння праезду

"Mінсктранс" 9 жніўня павысіць кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы, паведаміла намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірына Якубоўская.



rgumil_w465h262.jpg

"Мы плануем павышэнне з 9 жніўня. Нам патрэбны час, каб развезці білетную прадукцыю", — сказала яна.

Як паведамляў Тэлеграф, у жніўні праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе на 300 рублёў з 3,7 тыс. да 4 тыс. рублёў. Купля талона ў кіроўцы абыдзецца ў 4,5 тыс. рублёў замест сённяшніх 4 тыс.

telegraf.by