Мінскія камунальнікі расказалі, калі перастануць адключаць улетку гарачую ваду
Чаму ў Германіі амаль няма адключэнняў гарачай вады? І калі камунальнікі ў Мінску адмовіцца ад адключэння гарачай вады ўлетку?
Калі мае скончыцца эпапея з адключэннем гарачай вады ў міжацяпляльны перыяд, агенцтву «Минск-Новости» распавёў дырэктар УП «Мінсккамунцепласетка» Уладзімер Аляксандраў.
Паводле Аляксандрава, пасля поўнай замены старых цепласетак на сучасныя папярэдне ізаляваныя (ПІ) трубаправоды, камунальнікі змогуць наогул адмовіцца ад летніх адключэнняў гарачай вады, акрамя хіба што асобных участкаў на дзень-два. ПІ-трубы могуць праслужыць 30 і больш гадоў і не маюць патрэбы ў выпрабаваннях: іх стан у рэжыме рэальнага часу адсочваецца на маніторы кампутара.
На цяперашні момант праклалі ўжо 40% такіх трубаправодаў ад агульнай колькасці.
У Мінску адмовіцца ад адключэння гарачай вады ўлетку мяркуюць праз 7-10 гадоў, пасля поўнай замены трубаправодаў на сучасныя.
На думку дырэктара «Мінсккамунцепласеткі», паколькі ў Беларусі будуецца АЭС, варта разгледзець і варыянт з ужываннем электранагрэву для атрымання гарачай вады нават на перыяд рамонту кацельных і ЦТП.
«Чаму ў Германіі амаль няма адключэнняў? Працуюць газавыя і электракатлы. Мы ўжо рэалізуем праект на кацельні на вуліцы Прылуцкай па ўкараненні гібрыднай схемы нагрэву вады: для выпрацоўкі цяпла ў разрэзе сутак будуць выкарыстоўвацца і газ, і электраэнергію. Мяркую, аднойчы такія схемы будуць прымяняць больш шырока», — сказаў Уладзімер Аляксандраў.